“Зімовы разгуляй” ханявіцкіх школьнікаў у шосты школьны дзень  

- 16:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Фізічныя эксперыменты і доследы, інтэлектуальныя турніры, вясёлыя гульні на свежым паветры, валанцёрская дзейнасць, заняткі гуртка “Фальклорная спадчына” чакалі навучэнцаў Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна ў шосты школьны дзень.

Дзеці па жаданні выбіралі справу, дзе маглі праявіць і рэалізаваць свае здольнасці.

Мэтай брэйн-рынга “Свет права” было выхаванне прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню пазнавальнай цікавасці навучэнцаў, іх творчай актыўнасці, развіццю камунікатыўных кампетэнцый, выхаванню станоўчых якасцей.

Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні, а лепшымі знаўцамі закона аказаліся чацвёртакласнікі Мацвей Шкулепа і Таццяна Крук. У канцы прававога занятку вучні зрабілі вывад, што кожны павінен задумацца пра сваё жыццё, заняць актыўную жыццёвую пазіцыю, захоўваць нормы і правілы, устаноўленыя законам і грамадствам, таму што яны – будаўнікі будучыні, а якой яна будзе, у многім залежыць ад іх.  

Затым усіх чакалі вясёлыя гульні на свежым паветры “Зімовы разгуляй”. Снегу сапраўды намяло нямала, таму вырашылі правесці валанцёрскую акцыю “Дзень добрых зімовых спраў”. Наведалі адзінока пражываючую В.М.Шэйка, ветэрана педагагічнай працы, дапамаглі расчысціць двор ад снегу, прыбрацца ў хаце і проста паразмаўляць пра надзённыя справы. Валянціна Мікалаеўна ўсё сваё жыццё аддала дзецям, рабоце з сем’ямі, многа гадоў працавала загадчыкам дзіцячага сада, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку і была вельмі рада сустрэчы са школьнікамі.

Пасля зноў вярнуліся ў школу і гулялі ў снежкі, каталіся з горкі, а асабліва старанныя і дбайныя “гаспадары” вырашылі яшчэ папрацаваць на школьнай тэрыторыі: расчысціць сцежку да дзіцячага садка, дзе выхоўваюцца іх меншыя брацікі і сястрычкі.

 

Зінаіда ПАРМОНІК,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий