Рэктары вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Узбекістан наведалі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

- 11:00ВИТЕБЩИНА, Регионы

Рэктары Бухарскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Бухарскага інжынерна-тэхналагічнага інстытута і Бухарскага медыцынскага інстытута сустрэліся з рэктарам, дэканамі і загадчыкамі кафедрамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Замежныя партнёры ПДУ, азнаёміліся з навукова-тэхнічнай базай і лабараторыямі факультэтаў. Турыстычны цэнтр універсітэта арганізаваў для ганаровых гасцей самае сапраўднае падарожжа ў часе.

Супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі Бухарскага інжынерна-тэхналагічнага інстытута і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта накіравана на ўстанаўленне кантактаў і выпрацоўку канкрэтных форм узаемадзеяння ў адукацыйнай сферы з профільнымі кафедрамі, павышэнне кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі прафесарска-выкладчыцкага складу, арганізацыю і забеспячэнне праграм стажыровак, абменаў студэнтамі і выкладчыкамі, у тым ліку ў рамках ажыццяўлення выкладчыцкай дзейнасці, чытання лекцый, правядзення вучэбных семінараў.

У супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі былі падрыхтаваны і выдадзены сумесныя вучэбныя дапаможнікі і падручнікі, арганізавана летняя школа ўніверсітэтаў.

Партнёрства дазволіць павысіць узровень навукова-даследчай дзейнасці ў напрамку ўзаемнага інфармавання і накіравання запрашэнняў да ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях, вэбінарах, семінарах, спецыялізаваных выставах. У прыватнасці, плануецца актывізаваць супрацоўніцтва маладых вучоных і ўзаемнае рэцэнзаванне навуковых, вучэбна-метадычных матэрыялаў, навуковых публікацый. Узаемадзеянне ПДУ і БухІТІ забяспечыць культурны, сацыяльны і навуковы рост абедзвюх УВА.

 

Паліна КАСАРЭЎСКАЯ
Фота аўтара

https://www.psu.by/ru/

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий