Урок памяці “Ахвяры Халакосту” для жодзінскіх старшакласнікаў

- 17:28МИНЩИНА, Регионы

У дзіцячым садзе – сярэдняй школе № 1 імя П.І.Купрыянава Жодзіна прайшло выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, арганізаванае для вучняў 10-га і 11-га класаў.

Эпіграфам да занятку сталі словы ізраільскага гісторыка, аднаго з вядучых спецыялістаў па Халакосце І.Бауэра: “Памяць пра Халакост неабходна, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, катамі або абыякавымі назіральнікамі”.

Вучні ў чарговы раз гаварылі пра бесчалавечную палітыку нацыстаў. Старшакласнікі даведаліся пра дзейнасць канцлагера Дахау, вядомага як адзін з самых жудасных месцаў, у якіх праводзіліся медыцынскія эксперыменты над зняволенымі. “Сутыкнуліся” школьнікі з жорсткасцю Трасцянца (урочышча Шашкоўка), дзе немцы збудавалі крэмацыйную печ і інтэнсіўна знішчалі сляды сваіх злачынстваў, ускрывалі запоўненыя целамі равы і на працягу некалькіх месяцаў палілі трупы; і з бязлітаснасцю Саласпілса, які атрымаў сумную вядомасць у свеце з-за ўтрымання ў ім дзяцей, сем тысяч з якіх загінулі пакутніцкай смерцю.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню талерантнага стаўлення да іншых народаў, пачуцця суперажывання і спагады да асоб розных нацыянальнасцей, выхавання ў вучняў негатыўнага стаўлення да любых форм насілля над чалавекам, а таксама імкнення супрацьстаяць ім у наш час.

 

Наталля ШЭПЕЛЕВІЧ,
класны кіраўнік 10-га класа,
кіраўнік школьнага музея
дзіцячага сада – сярэдняй школы № 1
імя П.І.Купрыянова Жодзіна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий