Валанцёрскі экаатрад Доцішскай сярэдняй школы  

- 14:34ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна створаны валанцёрскі экаатрад «Што? Куды? Навошта?».  Яго задача – ажыццяўленне асветніцкай дзейнасці ў школе на добраахвотнай аснове, якая садзейнічае далучэнню вучняў да паасобнага збору смецця.

У аснову практычнай рэалізацыі праекта лёг вопыт па фарміраванні лідэрскіх якасцей навучэнцаў, уцягнутых у інавацыйны праект “Укараненне мадэлі развіцця лідэрскіх пазіцый установы адукацыі ў сацыякультурнай прасторы аграгарадка”. Цікавасць школьнага валанцёрскага атрада датычыцца смецця. ЭкаМэны гатовы выконваць ганаровую місію, змагацца за чысціню свету!

Дзеці лягчэй, чым дарослыя, успрымаюць нешта новае. Правілы сарціроўкі адходаў для іх – займальная гульня, пасля якой яны змогуць паўплываць і на сваіх бацькоў, стануць праваднікамі ідэй адказнага стаўлення да смецця.

У фае школы для паасобнага збору адходаў устаноўлены спецыяльныя кантэйнеры: для пластыка, паперы і кардону, астатніх адходаў. Кантэйнеры апусташаюцца пасля кожнага навучальнага дня, пластык і паперу размяшчаць у спецыяльна абсталяваным месцы, далей – у пункт здачы другаснай сыравіны гарадскога пасёлка Радунь, адтуль на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Выручаныя сродкі будуць накіраваны ў дабрачынны фонд.

 

 

Гражына ЦЫРОНАК,
настаўнік пачатковых класаў
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий