Вера ФІЛОСАФ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Хадосаўская базавая школа”
Камянецкага раёна,
Брэсцкая вобласць
Мэта: спрыяць распаўсюджванню і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму.
Задачы:
— спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню моладзі да роднай мовы, культуры, традыцый праз знаёмства з гісторыка-культурным мінулым, народнай культурай, музычным, выяўленчым і літаратурным мастацтвам;
— садзейнічаць развіццю маўленчых і камунікатыўных якасцей вучняў;
— спрыяць выхаванню пазнавальнага інтарэсу да традыцый беларускага народа, паважлівага стаўлення да культурна-гістарычнай спадчыны, пачуцця павагі да мовы, адказнасці за яе лёс.
Ход урока-гульні
І Арганізацыйна—матывацыйны момант
Гучыць фоназапіс “Спадчыны” у выкананні ансамбля “Песняры”
Выразнае чытанне верша на фоне сціхаючай музыкі:
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
І буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца – краіна!»
І цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр – неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю –
Не дазволю.
Не дам.
Не прадам.
Не змяняю.
І да смерці за волю тваю пастаю!
Ніл Гілевіч
Уступная гутарка
– «Мы – беларусы, і мову гэтую да скону дзён нам берагчы. // У ёй знаходзім светач ведаў, праменняў мудрасці ключы!» – гэтымі словамі я рада прывітаць усіх аматараў беларускай мовы. 21 лютага мы адзначаем Дзень роднай мовы.
Дзеці дзеляцца на каманды і выконваюць заданні
1 Знайдзіце адказы на пытанні:
Алфавіт. Якое слова складаецца з 7 літар, а паказвае на 32 літары?
Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Ў, у Полацку).
Кніга. Хто, калі і дзе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове? (Ф.Скарына, 1517 год, Прага).
Цікавыя словы. У Беларусі існуе баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск”. А хто такія цмокі? (Драконы).
Рамёствы. Чым займаліся шаўцы? (Шылі скураны абутак).
2 Адгадайце загадкі пра насельнікаў Белавежскай пушчы
З грывай, а не конь,
З рагамі, а не бык.
З барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)
Гальчастыя рогі,
Хуткія ногі,
Колер поўсці – залаты.
Хто я, ці ведаеш ты? (Алень)
Плямістае цялятка
Вушы высока падняла,
Шчыпле траву рагазуля…
Воўк! І імчыцца… (Казуля)
Я прыродны дрывасек,
Сёння зноў асінку ссек.
Пойдзе ўся кара на ежу,
Ствол на часткі я парэжу.
У раку насіць іх буду –
Пабудую з іх запруду. (Бабёр)
Умею ў цырку ў вальсе пакружыцца
І, як дзіця, я ласы да гасцінцаў.
Люблю ў малінніку падоўгу пасядзець
І ў кніжках на малюнках я… (Мядзведзь)
3 Адгадайце значэнне фразеалагізма па малюнках
4 Разгадайце назвы аграгарадкоў Камянеччыны
Хадосы
Пелішча
Пагранічная
Камянюкі
Відамля
Дзмітравічы
5 Знайдзіце літаратурныя адпаведнікі да мясцовых фразеалагізмаў
Дыялектныя фразеалагізмы | Літаратурныя фразеалагізмы |
1. Як свінні набэдрыкі | А. Ні слуху ні духу |
2. Як май змаяваў | Б. Хоць сцены ў хаце абклейвай |
3. Як бобу | В. Як сабаку пятая нага |
4. Як ду Вувчына | Г. За край свету |
5. Хоць пуд вэрцюху мулуты | Д. Ад гаршка паўвяршка |
Адказ: А2, Б3, В1, Г4, Д5.
Каментарыі: Вувчын – мясцовая назва вёскі Воўчын, аддаленай ад цэнтра, май – назва ўпрыгажэння хаты на свята Троіцы, набэдрыкі – частка конскай збруі.
6 Успомніце назвы літаратурных твораў і іх аўтараў з дапамогай воблакаў слоў
Кузьма Чорны «Насцечка» |
У.Караткевіч “Нямоглы бацька” |
Я.Брыль “Сірочы хлеб” |