Патрыятычнае мерапрыемства “Мая Радзіма – Беларусь”

- 16:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Мая Радзіма – Беларусь” – пад такой назвай прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў групе падоўжанага дня Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Яго мэта – удакладніць і пашырыць веды навучэнцаў пра родную краіну.

Занятак прайшоў у форме віртуальнага падарожжа. Для яго правядзення падбіраўся матэрыял з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей, таму што групу падоўжанага дня наведваюць вучні 2–4-х класаў.

У пачатку занятку я імкнулася стварыць камфортны псіхалагічны клімат у класе, прапанавала дзецям жэстамі паказаць свой настрой. Далей з дапамогай разгадвання загадак яны самі вызначылі тэму падарожжа. На працягу мерапрыемства кожнаму давалася магчымасць рэалізаваць сябе, выказаць уласнае меркаванне. Для гэтага праводзіліся практыкаванні “Падзорная труба”, “Студыя мастака”.

Дзеці былі арганізаваныя, дысцыплінаваныя і актыўныя, яны эмацыянальна паглыбіліся ў тэму падарожжа, успрымалі ўсё сур’ёзна і ўсвядомлена. На мой погляд, мерапрыемства аказала станоўчы ўплыў на светапогляд дзяцей.

Хочацца адзначыць, што ва ўстанове адукацыі рэалізуецца праект па патрыятычным выхаванні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, які стартаваў у студзені гэтага года. Праект распрацаваны выхавальнікамі групы падоўжанага дня і накіраваны на фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянскасці, патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы. Вынікі будуць падведзены ў канцы навучальнага года.

 

Марына МАЛІШЭЎСКАЯ,
выхавальнік групы падоўжанага дня
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий