Інтэрактыўны плакат “Our wonderful world” для выкарыстання на ўроку англійскай мовы ў 5-м класе пры праходжанні другой часткі падручніка Unit 9 “Travelling”

- 18:26Иностранный язык. Идеи, Методичка

 

Прапанаваны плакат можна выкарыстоўваць на ўроках англійскай мовы ў 5-м класе пры праходжанні другой часткі падручніка Unit 9 “Travelling” . У ім падабраны заданні, якія дапамогуць абагульніць веды па тэмах: англамоўныя краіны, кантыненты, спосабы падарожжа і інш. Плакат не толькі матывуе на вывучэнне замежнай мовы, але і дае магчымасць дзіцяці ацаніць сябе самому. Заданні структураваны, адпавядаюць узросту дзяцей і даступныя заўсёды.

 

Марыя НАЛЯГОВІЧ,
настаўнік англійскай мовы
ДУА “Сярэдняя
школа № 1 г. Скідзеля”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Я сапраўды люблю сваю працу. Заўсёды ведала, што буду настаўнікам. Таму для мяне заняткі не проста ўрок, а выдатная магчымасць праявіць сябе, не толькі навучыць дзяцей новаму, але вучыцца ўвесь час самой. Сёння тэхналогіі ўвайшлі так трывала ў нашае жыццё, што мы з імі штодня, дык чаму б не выкарыстоўваць іх на карысць?!

На сваіх уроках я люблю выкарыстоўваць інтэрактыўныя плакаты. Яны прадстаўляюць шмат магчымасцей: яркую наглядную інфармацыю, як лексічную, так і граматычную, здольнасць уключэння ў плакат інтэрактыўных практыкаванняў, відэафрагментаў і спасылак на патрэбны на ўроку матэрыял, гульняў для адпрацоўкі лексікі і граматыкі, тэстаў анлайн. Выкарыстанне інтэрактыўнага плаката магчыма як на працягу ўсяго ўрока, так і на нейкай яго частцы.

Такім чынам, інтэрактыўны плакат – гэта выдатная дапамога не толькі выкладчыку ў працэсе навучання, але і навучэнцам у працэсе саманавучання. За кошт выкарыстання інтэрактыўных плакатаў вырашаецца адна з найважнейшых задач: павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння англійскай мовы і іх уцягванне ў актыўную пазнавальную дзейнасць.

Я прапаную ўвазе калег плакат па тэме “Our wonderful world” (“Наш цудоўны свет”). 

Пры дапамозе гэтага плаката можна абагульніць і сістэматызаваць веды па аднайменнай тэме, ён можа быць скарыстаны як настаўнікамі, так і навучэнцамі. Настаўнікі могуць выкарыстоўваць плакат на навучальных і факультатыўных занятках па англійскай мове ў 5-м класе, а таксама могуць парэкамендаваць яго навучэнцам для самастойнага вывучэння. Матэрыял адпавядае вучэбнай праграме па прадмеце “Англійская мова, 5-ы клас, 2-я частка”.

Пераход у сярэднюю школу мае на ўвазе больш высокі ўзровень самастойнасці, чым у пачатковай школе. Праца з гэтым плакатам дапаможа дзіцяці падтрымаць упэўненасць у сабе, паверыць у свае сілы. Усе заданні структураваны, маюць дакладную паслядоўнасць і ў дзіцяці ёсць магчымасць працаваць з матэрыялам у тым тэмпе, які яму падыходзіць. Гэта для вучняў нешта накшталт “шведскага стала”: кожны вучань на ўроку можа знайсці тую страву, якая падыходзіць менавіта яму.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий