Пераможцы абласнога конкурсу фальклорных калектываў

- 9:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Па выніках абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” калектыў “Забаўлянка” Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна заняў трэцяе прызавое месца.

Захапленне народнай творчасцю стварае ўмовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Нідзе так поўна не выяўляецца душа і характар народа, як у фальклорных традыцыях, абрадах, прыкладным мастацтве, музыцы і літаратуры. Фальклорны калектыў “Забаўлянка” складае асаблівы гонар установы адукацыі. Не адзін раз ён быў пераможцам розных конкурсаў. Так, сёлета ладзеніцкія артысты сталі пераможцамі абласнога конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”, атрымаўшы ганаровае трэцяе месца.

Неабходна адзначыць, што ў школе надаецца асаблівая ўвага менавіта, этнакультурнаму выхаванню навучэнцаў праз арганізацыю аб’яднанняў па інтарэсах, факультатывы, пазакласную работу па вучэбных прадметах, выхаваўчую сістэму класаў, лакальную праграму выхавання школы. Ва ўстанове дзейнічае праект “Этнашкола”, абсталявана багатае прадметна-развіваючае асяроддзе “Утульная хатка”, “Гадавое кола свят”, пакой школьнага музея.

 

Вольга ПІЛЬКО,
кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання
класных кіраўнікоў
Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий