Чароўны свет лэпбука ў яслях-садзе № 24 Ліды

- 15:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Адным з паказчыкаў паспяховага развіцця дзіцяці выступаюць сфарміраваныя навыкі правільнага гукавымаўлення. Для таго каб навучыць выхаванцаў ясляў-сада № 24 Ліды думаць, фантазіраваць і дзейнічаць, не баючыся памыліцца, на карэкцыйных занятках выкарыстоўваюцца тэматычныя лэпбукі.

Выкарыстанне лэпбука дае магчымасць удакладніць у дзяцей іх слоўнік, а таксама актывізаваць і ўзбагаціць слоўнікавы запас праз навучанне розным спосабам словаўтварэння.

Выкарыстоўваючы тэматычныя лэпбукі “Шыпелачка”, “Рычалачка”, “Лепяталачка”, “Гучалачка”, выхаванцы з задавальненнем складаюць апавяданні, гуляюць у гульні “Хто што робіць?”, “Гукавыя дарожкі”, “Будзь уважлівы”, “Паслухай і паўтары”, “Гукавая мазаіка”, “Вясёлыя гукі”, “Лесвічка”, “Працягні гук”. Так у іх удасканальваецца гукавымаўленне ў складах, словах, сказах і звязнай мове.

З мэтай выключэння лексічнай замкнёнасці, рэалізуючы прынцып сацыяльнай накіраванасці, зрабіла з дрэва лэпбук “Майстэрня слоў”. Дыдактычныя гульні падабраныя такім чынам, што слоўнік (актыўны і пасіўны) дзяцей не абмяжоўваецца адной-дзвюма лексічнымі тэмамі і пашыраецца без абмежаванняў. Так, пры выкарыстанні дыдактычнай гульні “Палічы” па ўзгадненні лічэбнікаў “адзін”, “адна” з назоўнікамі задзейнічаны тэмы “Хатнія жывёлы”, “Дзікія жывёлы”. На працягу занятку навучэнцы называюць гэтыя словы, робяць аналіз словазлучэнняў і робяць выснову. Рэалізацыя прынцыпа комплекснасці ў рабоце з дзецьмі выяўляецца ў тым, што пры дапамозе лэпбука спалучаюцца розныя карэкцыйныя тэхналогіі: казкатэрапія, арт-тэрапія, колератэрапія. Выхаванцы з задавальненнем пераўвасабляюцца ў розных казачных герояў, пераадольваюць перашкоды, дапамагаюць іншым казачным героям, выконваюць творчыя заданні (маляванне, лепка), афарбоўваюць прадмет у зададзены колер

Аб’ядноўваючы навучанне і выхаванне ў цэласны адукацыйны працэс, лэпбук дае магчымасць педагогу пабудаваць дзейнасць на аснове індывідуальных асаблівасцей кожнага дзіцяці, стварыць умовы, пры якіх выхаванец становіцца актыўным у выбары зместу сваёй адукацыі. Лэпбук спрыяе актывізацыі ў дзяцей пазнавальнай актыўнасці, жаданні пазнаваць і запамінаць новае, а ў старэйшым дашкольным узросце – падахвочвае выхаванцаў да вучэбнай дзейнасці.

 

Юлія СЛЕСАР,
настаўнік-дэфектолаг
ясляў-сада № 24 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий