Пазнавальнае падарожжа вучняў Смаргонскай гімназіі

- 14:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Калі вы жадаеце адчуць смак беларускай мовы, наведаць музей, прайсці рыцарскія выпрабаванні, прыняць удзел у віктарыне, атрымаць грамату, пакаштаваць смачную гарбату з салодкім пачастункам, стаць дружыннікам Усяслава Чарадзея, вам трэба абавязкова наведаць сядзібу-музей “Стары Менск”. Менавіта гэта зрабілі вучні 2 “Б” і 4 “А” класаў гімназіі Смаргоні.  

Па прыездзе дзяцей сустракаў пераапрануты ў шляхецкае адзенне экскурсавод у вобразе Усяслава Чарадзея. Пасля прывітання вучні адправіліся ў музей. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ўяўляў сабой Менскі замак раней, дзе знаходзіўся, якім быў побыт тагачасных жыхароў. Асабліва другакласнікам запомніўся такі прадмет, як капавушка.

Пасля пазнавальнай экскурсіі дзяцей чакалі майстар-клас па фехтаванні, цікавыя гульні, забавы, танцы, бо сапраўдны рыцар павінен валодаць не толькі зброяй. Пры дапамозе віктарыны ў маленькіх “дружыннікаў” праверылі, наколькі добра яны запомнілі ўбачанае і пачутае. Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца на троне князя.

Менавіта так пазнавальна, цікава павінны ладзіцца вясновыя канікулы.

 

Таццяна БУГАЙЧУК,
класны кіраўнік 2 “Б” класа
гімназіі Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий