У школьнай бібліятэцы Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшло мноства цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю чытання сярод дзяцей і падлеткаў.
Сярод іх – забаўляльная гадзіна “І ў кніг бываюць юбілеі!”, літаратурны дыліжанс “Побач з кнігамі – не сумую”, гульнявое шоу “Вас у казку добрую клічам”, літаратурны глобус “Падарожжа па замежных казках”. Зацікавіла дзяцей і іх бацькоў гадзіна сямейнага чытання, прысвечаная рэспубліканскаму сацыяльна-творчаму праекту “Сямейнае чытанне: чытаем кнігі пра вайну”. Бацькам цікава было перачытаць разам са сваімі дзецьмі творы беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы з хлопцы жывучыя”, “Мы з Санькам – артылерысты…”
Членамі актыву ІБЦ была распрацавана памятка з QR-кодам і спасылкай на сайт бібліятэкі з поўнымі тэкстамі твораў Івана Сяркова. Запланавана творчая сустрэча бацькоў і дзяцей па абмене думкамі і ўражаннямі пра прачытаныя творы.
Актыўнымі ўдзельнікамі “Дня вясёлых задум для кніжкіных сяброў” сталі выхаванцы аздараўленчага лагера “Вясенняя перазагрузка”. Рабяты навучыліся рабіць закладку-вугалок “Вясёлы вослік” – папяровая закладка выглядае незвычайна і з’яўляецца ўпрыгожваннем ці мілым аксесуарам. Усім было цікава і весела.
Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна