Рэальнае падарожжа ў мінулае для варонскіх навучэнцаў

- 18:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для вучняў Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы Астравецкага раёна была арганізавана экскурсія ў вёску Наносы Мядзельскага раёна, якая з двух бакоў абмываецца водамі возера Нарач.

У вёсцы размешчаны этнакультурны комплекс “Наносы. Адпачынак”. Ён адлюстроўвае побыт беларускай вескі ХІХ стагоддзя. Мяшчанскі, абшчынны і сялянскія дамы, гандлёвая плошча прымушаюць узгадаць гісторыю народа, паглыбіцца ў тыя часы.

Нягледзячы на шэрае надвор’е, у наведвальнікаў засталіся самыя станоўчыя эмоцыі. Мясцовы каларыт зачараваў сваёй казачнасцю, здавалася, што “машына часу” перанесла дзяцей у далёкае мінулае, якое яны бачылі толькі на малюнках або відэа. Школьнікі даведаліся, як працуе вадзяны млын, як у даўніну выпякалі хлеб, мелі магчымасць паспрабаваць яго на смак. Эмоцыі дзяцей гаварылі пра тое, што смачнейшага хлеба яны ў жыцці не елі!

На тэрыторыі комплекса маецца ўласная канюшня. Коні прыцягваюць да сябе сваім статным выглядам і вялізнымі добрымі вачыма. Для дзяцей было арганізавана коннае шоу, якое не пакінула нікога абыякавым. Музей рарытэтных аўтамабіляў уразіў наведвальнікаў легендарнымі рэтрааўто. Упершыню дзеці даведаліся пра аўтамабіль “Чайка”, убачылі аўтамабіль Вялікай Айчыннай вайны “ГАЗ-69”, а таксама аўто з кінакамедыі “Прыгоды Шурыка” СМЗ С-3А.

Сёння не кожны школьнік зможа адказаць на пытанне “Што такое самавар?”, а раней той быў паказчыкам дабрабыту сям’і і меўся амаль у кожнай гаспадыні. У музеі самавараў, што ў Наносах, іх налічваецца больш за пяцьсот экзэмпляраў. Самы вялікі самавар вышынёй больш за два метры, а самы маленькі – менш каробачкі для запалак. Гарбата, якая была заварана ў самавары, і хлеб з мясцовай пякарні былі непараўнальна смачнымі і прыйшліся па душы хлопчыкам і дзяўчынкам.

Пра ўсё не раскажаш… У гэтай казцы трэба пабыць самому! Дзеці наогул не хацелі ад’язджаць. Абавязкова ўсім раім пабываць там і акунуцца ў гэтую казку.

 

Марына САКОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий