Віялета Лісоўская з Карэлічаў – дыпламант конкурсу “Пуцявінамі беларускага пісьменства”

- 15:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сярэдзіне красавіка філалагічны факультэт БДУ гасцінна расчыніў свае дзверы для юнакоў і дзяўчат з усіх куточкаў Беларусі, запрасіўшы на свята роднага слова. На ім віншавалі пераможцаў конкурсу на лепшае эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”. У тым ліку вучаніцу 11-га класа сярэдняй школы № 2 Карэлічаў Віялету Лісоўскую.

Адкрыў урачыстасць дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік. Уразіла да глыбіні душы, што менавіта ён быў сувядучым на працягу ўсёй цырымоніі. Дэкан размаўляў з прысутнымі як роўны з роўнымі.

– Па-сапраўднаму паўплываць на маладое пакаленне можа толькі той, хто сам шчыра любіць родную мову, свой народ, шануе гісторыю і культуру, – звярнуўся да школьнікаў Сяргей Аляксандравіч.

А якія госці былі запрошаны! А.Бельскі, А.Бадак, М.Бараноўскі, А.Карлюкевіч, М.Прыгодзіч, В.Пшыбытко, Н.Шапран… І кожны з іх у сваім выступленні набліжаў канкурсантаў да таямніц творчага майстэрства. Бліскуча праведзены “майстар-клас” пераклікаўся з нумарамі мастацкай самадзейнасці. Прыемна адзначыць падрыхтаванасць, эрудыцыю і багацце лексікі студэнтаў-філолагаў. І гэта пры тым, што на сцэне былі першакурснікі. Дайце ім яшчэ некалькі гадоў – і роднае слова загучыць яшчэ гучней.

У гэтым конкурсе прымала ўдзел вучаніца 11-га класа сярэдняй школы № 2 Карэлічаў Віялета Лісоўская. Яе работа адзначана дыпломам за аповед пра сустрэчу з Г.П.Калтуновай, мясцовай паэтэсай. Як загарэліся вочкі дзяўчынкі ад здзіўлення!

– Не можа быць, маё эсэ спадабалася?! – прачытала я ў яе вачах.

– Вялікі дзякуй, паважаныя члены журы, за тое, што далі мне магчымасць паверыць у сябе…

Напрыканцы хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізатарам мерапрыемства за асалоду сустрэчы з цікавымі людзьмі…

 

Марына ГОРБАЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий