Дэкада прафарыентацыі ў Маларыцкай раённай гімназіі

- 17:15БРЕСТЧИНА, Регионы

У Маларыцкай раённай гімназіі прайшла дэкада прафарыентацыі “Выбраць прафесію – выбраць лёс”.

Мэта дэкады – паглыбіць веды вучняў пра розныя прафесіі, дапамагчы сарыентавацца ў далейшай прафесійнай дзейнасці.

У рамках дэкады прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсіі ва ўстановы і арганізацыі. Так, васьмікласнікі наведалі аддзел ЗАГСа Маларыцкага райвыканкама. Запамінальнай атрымалася экскурсія для сямікласнікаў на ўчастак па сарціроўцы другаснай сыравіны Маларыцкай ЖКГ. Дзесяцікласнікі пабывалі ў раённай бібліятэцы.

Падчас мерапрыемства “Ствары сваю будучыню” пра асаблівасці сваёй прафесіі расказалі загадчыца аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Валянціна Ібрагімава, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіна Кучына і метадыст Маларыцкага раённага метадычнага цэнтра культурна-асветніцкай работы Яўгенія Наўрасюк.  

Старшакласнікі сустрэліся з прадстаўнікамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра шматпрофільнасць і шматузроўневасць адукацыі ва УВА, этапы ўступнай кампаніі і формы навучання, спецыяльнасці, якія там можна набыць.

Для вучняў пачатковых класаў прайшлі сустрэчы – класныя гадзіны “Прафесіі знаёмыя і незнаёмыя”. Да першакласнікаў завіталі іх бацькі, якія расказалі пра свае прафесіі.

 

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий