Урач-эпідэміёлаг сустрэлася са старшакласнікамі

- 15:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З прафарыентацыйнай мэтай была арганізавана сустрэча навучэнцаў 11 “Б” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні з галоўным урачом Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марынай Турэйка.

Падчас сустрэчы Марына Мікалаеўна расказала пра функцыі спецыялістаў санэпідслужбы, а таксама пра спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Старшакласнікі даведаліся, што на станцыі працуюць спецыялісты, якія маюць медыцынскую адукацыю, а асноўным прызначэннем арганізацыі з’яўляецца кантроль і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку развіцця захворванняў.

У прыватнасці, санітарна-эпідэміялагічнай станцыяй ажыццяўляецца кантроль над санітарным станам устаноў адукацыі, арганізацый грамадскага харчавання, аб’ектаў камунальнай гаспадаркі. Акрамя таго, спецыялісты праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, якія дазваляюць пазбегнуць узнікнення эпідэмій інфекцыйных захворванняў.

Атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Медыка-прафілактычная справа” можна ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, здаўшы цэнтралізаванае тэсціраванне па трох прадметах: руская (беларуская) мова, біялогія, хімія. Каб паступіць у сярэднеспецыяльную ўстанову адукацыі па гэтай спецыяльнасці, навучэнцам неабходна прадаставіць атэстат з дастаткова высокім сярэднім балам.

Марына Мікалаеўна паабяцала, што ў выпадку выбару нашымі выпускнікамі прафесіі, звязанай з медыка-прафілактычнай справай, санітарна-эпідэміялагічная служба гатова выдаць ім мэтавае накіраванне. Дзве вучаніцы школы збіраюцца паступаць на гігіеністаў-эпідэміёлагаў. Пажадаем ім паспяховай здачы экзаменаў і дасягнення мэты.

 

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий