Раённы сеткавы праект “Крыніцы народнай творчасці”  

- 9:50Проекты

Праект арганізавала творчая група з навучэнцаў і педагогаў дзвюх сельскіх школ. Іх вопыт можа стаць карысным для кожнага рэгіёна.

Наталля СОКАЛ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “УПК Раклевіцкі дзіцячы сад – базавая школа”
Дзятлаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

На Дзятлаўшчыне падведзены вынікі раённага сеткавага праекта “Крыніцы народнай творчасці”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Арганізатарамі праекта стала творчая група з навучэнцаў і педагогаў Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы і Дварэцкай сярэдняй школы.

На працягу паўтара месяца падчас правядзення пошукава-даследчай і творчай дзейнасці навучэнцы знаёміліся з культурна-гістарычнай спадчынай беларускага народа, з разнастайнасцю народных рамёстваў і промыслаў на тэрыторыі нашай краіны. Каманды з дзесяці ўстаноў адукацыі раёна актыўна ўключыліся ў творчую дзейнасць па выкананні заданняў на такіх этапах, як “Калі спявае ганчарны круг”, “Ажурныя выцінанкі”, “Узоры беларускай душы”, “Славіцца наша зямля”.

Адметнасцю праекта стала тое, што дзяцей чакалі не толькі інтэрактыўныя заданні, пазнаваўчыя віктарыны, стварэнне мультымедыйных прэзентацый і віртуальных экскурсій, але і магчымасць прадэманстраваць свае таленты і здольнасці ў розных кірунках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Навучэнцы стварылі выставу выцінанак, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, паспрабавалі свае здольнасці ў вышыўцы, уявілі сябе ў вобразе ганчара.

Каб зацікавіць дзяцей вывучэннем гісторыі рамёстваў і промыслаў і раскрыць творчы патэнцыял навучэнцаў, педагогамі Дварэцкай сярэдняй школы былі створаны відэаўрокі з майстар-класамі па стварэнні вырабаў з гліны (пластыліну), паперы, нітак. Праведзеная пошукава-даследчая дзейнасць у ходзе праекта дазволіла папоўніць краязнаўчыя альбомы ў школьных музеях звесткамі пра народных умельцаў, якія пражываюць у зоне школьнага мікрараёна. Вынікі сваёй дзейнасці ўдзельнікі каманд размяшчалі на старонках блога “Крыніцы народнай творчасці” (https://rodniki2022.blogspot.com/p/blog-page_30.html)

Журы аб’ектыўна ацаніла практычны ўдзел навучэнцаў у сеткавым праекце і вылучыла пераможцу і прызёраў. Дыплом I ступені атрымала каманда “Нашчадкі” Жукоўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы. Навучэнцы паказалі сябе як творчая і крэатыўная каманда. Іх стараннасць не засталася незаўважанай. Дыпломам II ступені ўзнагароджана каманда “Краязнаўцы” Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Дыпломам III ступені адзначаны каманды “Нашчадкі” Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы і “Гаспадары” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Арганізатары сеткавага праекта выказваюць падзяку пераможцам, прызёрам і ўсім яго ўдзельнікам за творчы і змястоўны падыход пры выкананні заданняў.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий