Пяцёра асавецкіх вучняў атрымалі дыпломы пераможцаў у алімпіядзе “Падабайкі роднай мове”  

- 15:18ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Навучэнцы Асавецкага ясляў-сада – сярэдняй школы Мазырскага раёна Антон Андрусевіч, Ганна Андрусевіч, Юлія Троц, Аляксандр Міхневіч і Карына Дамбоўская ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў за ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе “Падабайкі роднай мове 2021/2022” сярод вучняў 6–8-х класаў.

Перамога ў алімпіядзе з’яўляецца вынікам высокага ўзроўню ведаў па беларускай мове і літаратуры. Вялікая заслуга ў гэтым належыць настаўніку роднай мовы Галіне Шкробат. Як прызнаюцца вучні, удзел у алімпіядзе не толькі стымулюе іх спазнаваць нешта новае, але вучыць самастойнасці, арганізаванасці, дысцыплінаванасці.

Інтэрнэт-платформа “Падабайкі роднай мове” змяшчае практычныя заданні, гульні, алімпіяды, заданні па ЦТ, а таксама шмат карыснай інфармацыі пра ўнікальную лексіку, літаратуру і культуру нашых продкаў. Алімпіядныя заданні былі як тэматычныя, так і змешанага тыпу. Кожная алімпіяда мела адметную назву: “Вераснёўскія жарынкі”, “Гука-літарныя пацешкі”, “Лексічныя пацешкі”, “Марфалагічная вясёлка”, “Кошык пунктуацыі” і г.д.

Каб паспяхова ўдзельнічаць у алімпіядным руху, навучэнцы павінны валодаць унутранай матывацыяй, здольнасцю засвойваць вялікі аб’ём інфармацыі, вялікі слоўнікавы запас, уменнем рабіць вынікі, творчым мысленнем, уменнем разважаць, настойлівасцю ў выкананні задання, упэўненасцю ў сваіх здольнасцях.

 

Вольга НЕСЦЯРЭНЯ,
кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў
 
Асавецкага ясляў-сада – сярэдняй школы Мазырскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий