Цікава правялі час квасоўскія школьнікі ў лагеры “Экспрэс у інтарэс”

- 12:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На базе Квасоўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна быў арганізаваны цікавы лагер для малодшых школьнікаў “Экспрэс у інтарэс”.

Дзеці з ахвотай наведваюць лагер, бацькі задаволеныя, што дзеткі пад прыглядам паважаных настаўнікаў, якія зараз сталі выхавальнікамі. Жадаючых было шмат, бо ўсе ў Квасоўцы ведаюць, што ў нашым школьным лагеры будзе цікава.

Адкрыццё лагера адбылося ўрачыста, з падняццем сцяга Беларусі, з выкананнем гімна. На адкрыццё нават прыехалі аніматары з “Цік-Тока”, праводзіліся гульні і конкурсы. Дзеці былі ў захапленні. У які цудоўны свет яны трапілі!

А як стараліся нашы повары, кармілі юных выхавальнікаў смачнай і разнастайнай ежай, што немалаважна для дзяцей і, тым больш, для іх бацькоў.

І пачалося новае жыццё. Кожны дзень весялейшы за другі і гэтак далей. Дзецям усё даспадобы. Частымі сталі паходы па экалагічнай сцяжынцы, наведалі мясцовы заапарк. Адбылася таксама сустрэча з участковым інспектарам, якая зацікавіла найбольш хлопчыкаў, але і дзяўчынкі слухалі таксама з цікавасцю. Пабывалі ў сельскай бібліятэцы, больш зразумелі каштоўнасць кнігі.

З асаблівым трапятаннем выхавальнікі лагера наведалі праваслаўны храм, які велічна ўзвышаецца пры ўездзе ў аграгарадок Квасоўка, зіхаціць пазалотай сваіх купалаў. Пасля памяркоўнай размовы са святаром маленькія вернікі адчулі нейкую пакору і асалоду. Дзеці ўзнімалі вочкі да нябёс, як анёлы, і аб нечым задумваліся.

Наведалі нашы ўдзельнікі лагера і мясцовы музей Героя Беларусі Віталія Ільіча Крэмко, які жыў і працаваў у Квасоўцы і быў кіраўніком калгаса, шмат зрабіў добрых спраў для людзей і для нашай школы таксама. Ён вельмі клапаціўся, каб дзеці ў школе мелі добрыя ўмовы для вучобы і спорту. Была і экскурсія на МТФ “Агароднікі”. Дзеці бліжэй пазнаёміліся з працай іх бацькоў.

22 чэрвеня ўдзельнікі лагера прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да магілы невядомага салдата, які аддаў за нас сваё жыццё. Затым паглядзелі відэафільм пра вайну. Задумаліся, як трэба любіць і берагчы сваю Радзіму, каб ніколі не паўтарыўся гэты жах.

24 чэрвеня адбылася паездка ў агратурыстычны маёнтак Каробчыцы. Гэта вельмі прыгожае месца для адпачынку, для душы. Тут было шмат розных забаў.

У лагеры цікава прайшоў конкурс “Міс і місіс”. Пераможцы з задавальненнем атрымалі свае прызы.

Шмат чаго цікавага і карыснага для сябе атрымалі дзеці ў лагеры. Але вось прыйшла пара развітання. Адбылося ўрачыстае закрыццё, кожны з дзяцей атрымаў узнагароды і падарункі. Цікава і весела прайшла дыскатэка. Было радасна, але ж было і сумнавата развітвацца.

 

Валянціна ГУДКОВА,
дырэктар лагера “Экспрэс у інтарэс”
Квасоўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий