Азёркаўскія хлопчыкі і дзяўчынкі адпачываюць у Мілявічах  

- 11:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

15 навучэнцаў Азёркаўскай сярэдняй школы гасцінна прыняў аздараўленчы лагер “Драйв” на базе Мілявіцкага дзіцячага сада –сярэдняй школы Мастоўскага раёна.

Кожную раніцу хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаліся да прыпынку школьнага аўтобуса, іх чакала незабыўнае падарожжа да суседзяў у аграгарадок Мілявічы. У аздараўленчым лагеры было два атрады: адзін – для рабят Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы, другі – для азёркаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак са сваімі выхавальнікамі.

Жыццё ў аздараўленчым лагеры было цікавым, актыўным, кожны дзень – асаблівым. Шмат праведзена розных мерапрыемстваў, гульняў, конкурсаў, квестаў, экскурсій.

У Год гістарычнай памяці вялікае значэнне надаецца патрыятычнаму выхаванню, таму 22 чэрвеня, у памятны для нашай краіны дзень, выхаванцы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Памятаем і смуткуем”, ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, усклалі кветкі. У гэты дзень дзеці малявалі Вялікую Перамогу, слухалі песні далёкіх ваенных гадоў.

Заўсёды ў аздараўленчым лагеры рабяты чакаюць сустрэчы з супрацоўнікамі МНС, падчас якой праводзяцца конкурсы, мерапрыемствы па правілах бяспечных паводзін, гульні, дзе ўсе атрымліваюць памятныя сувеніры, а пераможцы – узнагароды. Шмат уражанняў засталося пасля наведвання мехдвара аг. Мілявічы, знаёмства з сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікай. У Курылавіцкім лясніцтве дзеці зрабілі “самае крутое фота”, пазнаёміліся з новымі прафесіямі.

Час праходзіць хутка, рабяты знайшлі сабе новых сяброў, ім хацелася як мага больш паспець даведацца пра суседнюю школу, вёску, яе знакамітыя і славутыя мясціны. Але падарожжа ў часе няўмольна падыходзіць да завяршэння. Столькі ўражанняў і назіранняў застанецца ў выхаванцаў. Яны назіралі, як наліваецца і каласіцца жыта, квітнеюць палеткі, адцвітае рапс. Часта здаралася, як па дарозе ў лагер, на ўскрайку лесу, сустракалі прыгажунь-казуль, якія зусім не баяліся аўтобуса, а рабяты весела “віталіся” з імі.

Ужо адгучалі атрадныя песні, дэвізы і рапарты, закончылася змена ў аздараўленчым лагеры “Драйв”, сумна было развітвацца з новымі сябрамі, добрымі, творчымі, таленавітымі выхавальнікамі, і наогул, з тым цікавым жыццём, якое было ў дзяцей у суседняй школе. Хочацца выказаць словы падзякі кіраўніцтву Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы за арганізацыю аздараўлення і адпачынку азёркаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий