Дашкольнікі даведаліся пра ролю сонца

- 16:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дзіцячым садзе в. Ялуцавічы Зэльвенскага раёна для развіцця пазнавальных здольнасцей выхаванцаў прайшла гульня-падарожжа “Пад сімвалам сонца”.

Выхавальнік Людміла Вялічка, прапануючы гэту забаву, імкнулася праз гульню-падарожжа пашырыць і паглыбіць веды дзяцей пра традыцыі, звычаі, гульні беларускага народа, пазнаёміць з нацыянальным арнаментам, які выкарыстоўваюцца не толькі ў адзенні.

Гульня праводзілася ў выглядзе падарожжа па пазнавальных станцыях. Першая станцыя “Музычна-забаўляльная”. На ёй дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, слухалі песні пра сонца.

Другая – “Пазнавальная”, дзе выхаванцы знаёміліся са значэннем сонца ў жыцці чалавека, як крыніцы жыцця і цяпла для ўсяго жывога на зямлі. Даведаліся, чаму сонейка па-рознаму свеціць і грэе ў розную пару года і чаму нельга глядзець на сонца без спецыяльных акуляраў.

На станцыі “Беларускі арнамент” адбылося знаёмства з арнаментамі “сонца”, “багацця”, “жыцця” і іншымі. Дзеці разглядалі вышыўкі, якія выкарыстоўваліся на ручніках і адзенні беларусаў, знаходзілі арнаменты на вырабах, называлі іх значэнне. Таксама даведаліся пра арнамент “Узыходзячае сонца” на сцягу нашай краіны.

Апошняя – “Станцыя маленькіх умельцаў”, дзе выхаванцы малявалі і ляпілі сонца, размалёўвалі арнаменты і вывучылі пацешку пра вялікую зорку.

Правядзенне такіх заняткаў у Год гістарычнай памяці мае вялікае значэнне для выхавання ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і добразычлівасці да людзей.

 

Данута ЗАЯЦ,
загадчык дзіцячага сада в.Ялуцавічы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий