Чарговы семінар па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі прайшоў у Баранавічах

- 10:50БРЕСТЧИНА, Регионы

Міністэрства адукацыі Беларусі праводзіць рэгіянальныя семінары па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і арганізацыі работы з моладдзю на прадпрыемствах. Месцам правядзення чарговага мерапрыемства стаў ААТ “Гандальмаш” у Баранавічах.

Адкрываючы семінар, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі – начальнік упраўлення па справах моладзі галіновага міністэрства Т.А.Сіманоўская адзначыла, што дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады накіравана на фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, далучэнне юнакоў і дзяўчат да грамадскай дзейнасці.

“Моладзь павінна мець права выбару і магчымасць рэалізацыі сваіх ініцыятыў. Задача органаў улады і кіраўнікоў арганізацый – дапамагчы ў гэтым”, – падкрэсліла Таццяна Анатольеўна.

На ААТ “Гандальмаш” эфектыўна выкарыстоўваюць асобасны і прафесійны патэнцыял маладых работнікаў для паспяховага вырашэння вытворчых задач. На асаблівым кантролі пытанні, звязаныя з паляпшэннем жыллёвых умоў моладзі і сацыяльна-эканамічнай падтрымкай маладых сем’яў. Шмат увагі ўдзяляецца грамадска карысным справам, патрыятычным акцыям, валанцёрскаму руху, арганізацыі культурнага адпачынку работнікаў, павышэнню іх прафмайстэрства.

Удзельнікі семінара разгледзелі нарматыўныя прававыя асновы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, асаблівасці распрацоўкі і ўкаранення рэгіянальных сацыяльных пашпартоў у гэтым кірунку, фарміраванне перспектыўнага кадравага рэзерву з мэтай развіцця лідарскіх якасцей і прафесійных кампетэнцый спецыялістаў, падтрымку маладзёжных ініцыятыў, дзейнасць студэнцкіх атрадаў. Ішла гаворка пра ролю БРСМ у ажыццяўленні грамадска значных ініцыятыў працоўнай моладзі на прыкладзе ААТ “Агракамбінат Мір” і ролю спецыяліста па рабоце з моладдзю на прыкладзе ААТ “Кузлітмаш”.

Асаблівая ўвага ўдзялялася інфармацыйнаму забеспячэнню рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

 

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий