Дзясяты раз выйшаў у поле настаўнік-камбайнер  

- 9:05МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Праводзіць перыяд водпуску за рулём камбайна для настаўніка фізічнай культуры і здароўя Семукацкага вучэбна-педагагічнага комплексу Магілёўскага раёна Івана Стрыкунова  гэта ўжо своеасаблівая традыцыя.

Іван Анатольевіч на ўборачнай чалавек не новы. Упершыню ўдзельнічаў ва ўборцы збожжавых каля 15 гадоў таму. Пачынаў як памочнік камбайнера ў свайго бацькі. А пасля прайшоў навучанне і сам стаў убіраць хлеб. Гэта лета для яго – дзясяты сезон за штурвалам камбайна.

За бягучую ўборачную Іван Стрыкуноў ужо намалаціў звыш 500 тон зерня. У сярэднім на ўборцы яго намалоты выходзяць у два разы большымі, не раз бываў педагог і ў перадавіках. Паводле яго слоў, праца камбайнера не з лёгкіх: увесь светлавы дзень на нагах. Хлебны колас чакаць не будзе, таму і працуюць ад зары да зары.

– Ураджайнасць палёў сёлета добрая. Шчыруем з усіх сіл, стараемся ўбраць збожжа без страт, – гаворыць Іван Анатольевіч.

Ганна СІНЬКЕВІЧ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий