Маленькія навагрудчане вывучаюць родную мову

- 11:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Педагогі ясляў-сада № 8 Навагрудка паступова ўключаюць беларускую мову ў розныя віды дзіцячай дзейнасці.

Перыяд ранняга дзяцінства лічыцца самым спрыяльным для вывучэння любой мовы. Але нельга вывучыць беларускую мову прымусова, яна павінны ўвайсці ў сэрцы дзяцей непрыкметна.

Так, у нашым яслях-садзе адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай мове, беларускім традыцыям. У госці да дзяцей прыйшла бабуля Ганна, расказала дзецям пра беларускія традыцыі і абрады, размаўляла па-беларуску. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх гульнях, адгадвалі загадкі, а некаторыя нават чыталі вершы на роднай мове. Вельмі цікава было назіраць за маленькімі выхаванцамі, калі яны вымаўлялі скорагаворкі. Дзеці спазналі шмат новых беларускіх слоў, атрымалі граматы за ўдзел у мерапрыемствах, а на працягу ўсяго дня з цікавасцю яшчэ больш даведваліся ад выхавальніка пра традыцыі і звычаі беларускага народа.

У нашай практыцы найбольш каштоўнымі з’яўляюцца творы вуснай народнай творчасці. Спачатку дзеці праслухваюць беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершы, затым усё гэта суправаджаецца адпаведнымі зместу дзеяннямі, паўторам слоў, гукаперайманнем. Несумненна вялікую ролю ў развіцці маўлення адыгрываюць гульні, бо менавіта ў іх дзеці вельмі лёгка запамінаюць новыя словы, разумеюць сэнс гэтых слоў і ўжываюць іх.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. І адказнасць за гэта ляжыць на нас, дарослых.

 

Ірына СТРОМСКАЯ
 намеснік загадчыка
 я
сляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий