Маладыя педагогі прыступілі да працы ў Бабруйску

- 14:16МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Напярэдадні новага навучальнага года ўстановы адукацыі Бабруйска папоўніліся маладымі педагогамі. Усяго да працы ўжо прыступіў 101 малады спецыяліст. 

У навучальных установах горада паўсюдна робяць стаўку на моладзь. Для хутчэйшага жыццяўладкавання пачынаючых настаўнікаў прадугледжваецца шэраг стымулюючых выплат. Сярод прыярытэтных задач – дапамога ў прафесійным станаўленні. Для маладых спецыялістаў створаны аптымальны рэжым працы і адпачынку з улікам неабходнасці наведвання вучэбна-метадычнага кабінета, заняткаў вопытных педагагічных работнікаў.

–   Стараемся дапамагчы пачынаючым настаўнікам замацавацца на працоўным месцы, развіць свае здольнасці, дасягнуць пэўных вынікаў у навучанні і выхаванні. Для забеспячэння іх працоўнай і сацыяльнай адаптацыі арганізавана работа школы маладога настаўніка, кансультацыйных пунктаў у рамках гарадской метадычнай сеткі. У кожнай установе адукацыі развіты інстытут настаўніцтва. Акрамя таго, маладыя спецыялісты актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, фестывалях і конкурсах, –  расказала начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама  Алена Лісіца.

Падобныя падыходы дазваляюць маладым бабруйскім педагогам лёгка спраўляцца з усімі складанасцямі і праблемамі ў сваёй практычнай дзейнасці.  Адметна, што значная падтрымка маладых спецыялістаў станоўча ўплывае таксама на іх замацаванне. Апошнім часам 64 % з іх стабільна застаюцца ў Бабруйску.

Ганна СІНЬКЕВІЧ,
фота прадастаўлена аддзелам па адукацыі
Бабруйскага гарвыканкама

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий