Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся як працуюць бібліятэкары

- 17:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Адным з найлепшых сродкаў развіцця для дзяцей ва ўсе часы з’яўляліся кнігі. Кніга адкрывае перад дзецьмі новы, яшчэ нязведаны і вялізны свет. Так, выхаванцы старшай групы Асінаўшчызненскай пачатковай школы Смаргонскага раёна наведалі сельскую бібліятэку, каб пазнаёміцца з новымі кнігамі і новымі прафессіямі.

Сустрэла дзяцей бібліятэкар Алена Рамуальдаўна. Яна расказала пра тое як з’явіліся кнігі і што бібліятэка – гэта сховішча кніг. Дашкольнікі звярнулі ўвагу на тое, як акуратна расстаўлены кнігі, і аказалася, гэта зроблена па спецыяльнай сістэме. Алена Рамуальдаўна паказала як запаўняюцца абанементы, як вядзецца спіс кніг, чытачоў. А яшчэ даведаліся, что ёсць кнігі, якія можно браць з сабой, а ёсць такія, якія можна чытаць толькі на месце. Бібліятэкар пазнаёміла гасцей з правіламі паводзін і з правіламі абыходжання з кнігай.

У выніку экскурсіі ўсе маленькія наведвальнікі паабяцалі быць добрымі, акуратнымі чытачамі і часта прыходзіць у дзіцячую бібліятэку за новымі ведамі.

 

Алена        БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскай пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий