Распрацоўка дапаможа пазнаёміць з новымі словамі і замацаваць іх пры дапамозе дыдактычных гульняў.
Відэаслоўнік “Я мову родную люблю” змяшчае матэрыял па васьмі тэмах; прыкладныя тэхналагічныя карты заняткаў па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” для дзяцей другой малодшай групы (ад 3 да 4 гадоў) з дадаткам; план арганізацыі супрацоўніцтва з бацькамі па замацаванні пройдзенага матэрыялу і плакат з QR-кодамі васьмі тэматычных відэа; прэзентацыі да кожнай тэмы.
Вольга МАЗЕЦ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці,
Дар’я МАСЮК, выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ваўкавыска”,
Гродзенская вобласць
Змест
Уводзіны
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Цацкі” Цацкі
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Садавіна. Агародніна” Садавіна
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Адзенне” Адзенне
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Свойскія жывёлы. Дзікія жывёлы” Жывёлы
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Мэбля” Мэбля
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Насякомыя” Насякомыя
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Посуд” Посуд
Прыкладная тэхналагічная карта занятку па тэме: “Прафесіі” прафесіі
Плакат “Я мову родную люблю” плакат
Прыкладная тэхналагічная карта па арганізацыі супрацоўніцтва з бацькамі па выкарыстанні “Відэаслоўніка “Я мову родную люблю” Відэаслоўнік
Дадаткі дадаткі
Уводзіны
Мову вывучаюць у школе, у дзіцячым садку, нядрэнна разумеюць, але мала хто свабодна на ёй гаворыць і ёю карыстаецца. Прычыны гэтага называюць розныя: не хачу, не ўмею, саромеюся, баюся быць незразумелым ці якія іншыя. А можа, варта проста памяняць свае адносіны да мовы, адважыцца і пачаць? Паспрабаваць хаця б на працягу аднаго дня, 21 лютага, гаварыць з калегамі, сябрамі, блізкімі на роднай мове.
Сапраўднае авалоданне мовай пачынаецца з ведання слоў, якія складаюць гэтую мову. Наша беларуская мова прыгожая, мілагучная, яскравая. Ведаць яе павінен кожны чалавек, які называе сябе беларусам.
Авалодаць правільным беларускім маўленнем у рускамоўнай установе дашкольнай адукацыі дзеці могуць у працэсе спецыяльна арганізаванага мэтанакіраванага навучання. Як паказвае практыка, сучасныя дзеці шмат інфармацыі атрымліваюць праз прагляд развіваючых мультфільмаў і праграм.
Менавіта з мэтай лепшага авалодання беларускай мовай выхавальнікам дашкольнай адукацыі Дар’яй Масюк быў распрацаваны і запісаны відэаслоўнік “Я мову родную люблю”. Але аднаго толькі відэаслоўніка не дастаткова, каб дзеці змаглі навучыцца разумець і размаўляць на роднай мове. Намі была распрацавана і апрабавана сістэма, якая дае свае вынікі – гэта тэхналагічныя карты заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій (відэаслоўнік “Я мову родную люблю”) па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, план арганізацыі супрацоўніцтва з бацькамі па замацаванні пройдзенага матэрыялу з выкарыстаннем відэаслоўніка “Я мову родную люблю”.
Распрацоўка дапаможа пазнаёміць з новымі словамі і замацаваць іх пры дапамозе дыдактычных гульняў.
Відэаслоўнік “Я мову родную люблю” змяшчае матэрыял па 8 тэмах; прыкладныя тэхналагічныя карты заняткаў па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” для дзяцей другой малодшай групы (ад 3 да 4 гадоў) з дадаткам; план арганізацыі супрацоўніцтва з бацькамі па замацаванні пройдзенага матэрыялу і плакат з QR-кодамі 8 тэматычных відэа; прэзентацыі да кожнай тэмы.
Прадстаўлены матэрыял можна выкарыстоўваць як для спецыяльна арганізаванай дзейнасці, так і ў паўсядзённым жыцці для замацавання беларускай лексікі.
Прэзентацыі да кожнай тэмы можна скачаць: https://disk.yandex.by/d/RMZDoBW6cUxybQ https://drive.google.com/drive/folders/1ez9i4bHpDOGn7G0lAs-KN_aXsin1-Wz-?usp=sharing