Вераб’евіцкія сямікласнікі правялі акцыю для мясцовага насельніцтва пад назвай “Час мяняць звычкі”, мэта якой – расказаць пра простыя і даступныя спосабы эканоміі энергарэсурсаў, якія дазваляюць зэканоміць і сямейны бюджэт, і бюджэт краіны.
Дзеці расказалі жыхарам аграгарадка Вялікія Вераб’евічы пра энергазберагальныя лямпы і чаму іх выгадна выкарыстоўваць; пра тое, што пліта і халадзільнік або маразільнік – дрэнныя суседзі, бо з-за цеплааддачы пліты халадзільны агрэгат спажывае больш энергіі. Яшчэ раз нагадалі дарослым, чаму неабходна выдаляць накіп з чайніка, пра перарасход электраэнергіі пры няпоўнай загрузцы пральнай машыны і пра тое, што падчас выкарыстання пыласоса запоўнены на адну трэць мяшок для збору пылу пагаршае ўсмоктванне на 40 %, адпаведна, на гэтую ж велічыню ўзрастае расход спажывання электраэнергіі.
Кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў у падарунак памятку “Час мяняць звычкі”.
Надзея ДРАНІЦА,
настаўнік фізікі і матэматыкі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна