Штогод 21 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень нараджэння крыжаванкі. Гэта самая папулярная гульня са словамі, у якую гуляюць дарослыя і дзеці.
У панядзелак з самага ранку пяцікласнікі пачалі ўдзельнічаць у інтэлектуальным марафоне. Цікавыя факты з гісторыі крыжаванкі трансліраваліся ў класе. Зацікаўленых – хоць адбаўляй. Доўга абмяркоўваўся факт пра самую вялікую галаваломку, якая складаецца з 25 970 слоў і 132 000 клетачак.
З вялікім энтузіязмам вучні пагулялі ў крос-гульню. Здзейснілі займальнае падарожжа па гісторыі, геаграфіі, літаратуры і іншых прадметах. На кожным этапе ім патрэбна было разгадаць крыжаванку пэўнага віду. Праходзячы па маршруце, дзеці з задавальненнем знаёміліся з кейвордам, філвордам, чайнвордам, эстонскай і класічнай крыжаванкай. Пытанні былі не з лёгкіх, але вучні змаглі знайсці на іх правільныя адказы. Карысталіся энцыклапедыямі, слоўнікамі, падручнікамі, інтэрнэт-рэсурсамі. Успомнілі казкі, герояў мультфільмаў, гістарычныя факты.
Рашэнне крыжаванак – гэта карысны і павучальны занятак, які дапамагае развіваць памяць і вучыць шукаць неабходную інфармацыю. Да таго ж, гэта выдатны спосаб праверыць сваю эрудыцыю ці проста цікавава правесці час.
Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскаяй сярэдняй школы
Навагрудскага раёна