“У адзінстве сіла Беларусі” – пад такой назвай у 6 “Б” класе сярэдняй школы № 3 Ганцавіч прайшла інфармацыйная гадзіна.
Мір на зямлі – галоўная задача і ўрок чалавечага жыцця. Для захавання краіны мы павінны захаваць гістарычнае, духоўнае і тэрытарыяльнае адзінства.
У пачатку інфармацыйнай гадзінывучні паглядзелі відэаролік, у якім вядомыя людзі краіны гаварылі, што беларусы – гэта адна вялікая сям’я, аб’яднаная гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.
Шасцікласнікі загадзя падрыхтаваліся да мерапрыемства. Так, група літаратараў рыхтавала легенды і прымаўкі пра беларусаў, група журналістаў – інтэрв’ю “Хто такі патрыёт?”, група спікераў – зварот да міру розных канфесій.
Вучні ўспомнілі, у якія гістарычныя перыяды праяўлялася народнае адзінства, паразважалі, у чым заключаецца сучаснае адзінства беларусаў. Асаблівая ўвага ўдзялялася ролі і значэнню дзяржаўнай сімволікі.
Напрыканцы заняткаў дзеці расшыфравалі слова “адзінства” як абрэвіятуру на аснове атрыманых ведаў.
Таццяна ЗАЖЭКА,
класны кіраўнік 6 “Б” класа
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч