Цікава і пазнавальна прайшоў на гэтым тыдні ў 9-х класах урок беларускай літаратуры на тэму “Якуб Колас. Слова пра пісьменніка”.
Урок пачаўся з віктарыны, у ходзе якой вучні прыгадалі вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Затым ім была прапанавана завочная мультымедыйная экскурсія па родных мясцінах пісьменніка, падчас якой навучэнцы склалі храналогію асноўных фактаў з жыцця і творчасці Якуба Коласа.
З вялікай цікавасцю дзевяцікласнікі прагледзелі відэафільм “Колас вечна будзе жыць”, у якім сын беларускага песняра Міхась Міцкевіч расказвае пра свайго бацьку, знаёміць з невядомымі старонкамі яго жыцця.
Завершыўся ўрок чытаннем вершаў паэта.
Ларыса АЎЧЫННІКАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 41 Магілёва