Зіма не перашкода аздараўленню

- 16:52БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Педагогі ясляў-сада № 10 в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна ўдзяляюць вялікую ўвагу аздараўленчым мерапрыемствам. І зіма гэтаму не перашкода. Наадварот!

Заняткі ў снежнае і марознае надвор’е прыносяць дзецям шмат радасці, зараджаюць бадзёрасцю і добрым настроем. А сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі, выхоўвае дружалюбнасць і адказнасць.

Нашы выхаванцы з вялікім задавальненнем ідуць на прагулкі, бо ведаюць, што яны не застануцца без справы. Разнастайныя гульні, пазнавальныя назіранні, фізічныя практыкаванні і пасільная праца захапляюць дашкольнікаў так, што час праходзіць незаўважна. Асабліва ім падабаецца гуляць у снежкі, ляпіць снежныя фігуры, штурмаваць ледзяныя крэпасці, катацца з горкі на санках…

     

Не забываюць выхаванцы і пра крылатых сяброў, якіх заўсёды падкормліваюць на ўчастку і за якімі ўважліва назіраюць. Гэта вучыць дзяцей быць добрымі і спагадлівымі.

Вера ШАМРЫЛА,
загадчык ясляў-сада № 10 в. Хатынічы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий