Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення “Непаседы” ясляў-сада № 34 Ліды ўдзельнічалі ў фізкультурным вольным часе, які прайшоў у сюжэтна-гульнявой форме “Адважныя пажарныя”, і быў арганізаваны для іх кіраўніком фізічнага выхавання Ірынай Кляпацкай.
Дзеці з хуткасцю надзявалі экіпіроўку пажарных і па сігнале сірэны “выязджалі на тушэнне пажару”. Затым выконвалі заданні Агеньчыка “Патэлефануй у службу выратавання”, “Патушы пажар”, “Выратуй цацку з пажару”. З задавальненнем малыя ўдзельнічалі ў эстафеце “Паласа перашкод”, выконвалі рытмічную гімнастыку пад музыку з “агеньчыкамі”, падбіралі карцінкі з выявамі прадметаў, якія неабходныя пажарным. Разам з выхавальнікам дзеці мадэлявалі ў гульнёвай сітуацыі навыкі паводзін пры пажары, гулялі ў рухома-дыдактычную гульню “Вада і агонь”. Так нашы выхаванцы ў гульнявой форме пашырылі і замацавалі веды пра пажарную бяспеку.
Варта сказаць, што педагогі нашай установы пастаянна арганізуюць заняткі па бяспецы жыццядзейнасці, праводзяць з дзецьмі тэматычныя гутаркі, сюжэтна-ролевыя, рухомыя і дыдактычныя гульні.
Таісія КУДАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды