Любоў да Радзімы праз словы Міхася Пазнякова

- 13:19МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

 У бібліятэцы сярэдняй школы № 41 Магілёва адбылася гадзіна краязнаўства “Калыска мая залатая”, прысвечаная жыццю і творчасці выдатнага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка і мовазнаўца Міхася Пазнякова.

Вучні 4-х класаў даведаваліся, што творца нарадзіўся ў вёсцы Заброддзе, на Быхаўшчыне. За сваё жыццё шмат дзе пабываў, сустракаўся з цікавымі людзьмі. Але ж самымі дарагімі яго сэрцу засталіся родныя мясціны і землякі, бо няма нічога лепей, калі ў тваёй душы жыве любоў да свайго роднага мястэчка. Сваю шчырую бясконцую любоў да Радзімы пісьменнік перадае ў сваіх творах. Яго вершы прысвечаны роднай вёсачцы, куды, як толькі зацвітае бэз і чаромха, ён прылятае “хоць на некалькі дзён штогод да яе на паклон”.

Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і насычана. Дзеці даведаліся шмат новага пра беларускую мову, яе прыгажосць і багацце, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні.

Святлана КАЛДЫБАЕВА,
загадчык бібліятэкі
сярэдняй школы № 41 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий