Свет, у якім жывуць дзеці

- 20:24ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні юбілею вядомай дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто вучні 3 “А” класа гомельскай сярэдняй школы № 4 імя В.Маркелова правялі пазакласнае мерапрыемства “Свет, у якім жывуць дзеці”, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння паэтэсы.

Навучэнцы замацавалі свае веды ў вобласці творчай спадчыны Агніі Барто, выявілі здольнасць разумець і аналізаваць прачытаны матэрыял. Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі назвы вершаў па некалькіх радках, разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы, з задавальненнем выконвалі песню “Аматар-рыбалоў”, а таксама інсцэнавалі верш “Дзяўчынка-равушка”.

Па выніку ўсе разам выканалі творчае заданне. Навучэнцы вырабілі лэпбук. З яго дапамогай можна ўспомніць і замацаваць веды пра творчасць дзіцячай пісьменніцы, на кнігах якой вырасла многа пакаленняў.

Агнія Барто выдатна разумела дзяцей, ведала ўсё пра іх маленькія хітрасці і ўмела весела пра гэта распавесці. Радкі яе вершаў, якія жывуць у памяці, збліжаюць дарослых і дзяцей, дапамагаюць зрабіць стасункі прыемнымі і карыснымі.

Алена ЖЭБІНА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 імя В.Маркелава Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий