Міні-лабараторыя “Капсула будучыні”

- 11:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства разам з гульнявой дзейнасцю вялікае значэнне ў развіцці асобы дзіцяці ў працэсе сацыялізацыі мае пазнавальна-даследчая дзейнасць. Набыццё ведаў дашкольнікамі спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада № 34 Ліды пра навакольны свет праходзіць у пазнавальна-даследчым цэнтры групы.

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта ў міні-лабараторыі “Капсула будучыні” выхаванцы праводзяць доследы, эксперыменты, назіранні, мадэлююць і праектуюць. Разам з героем тэматычнага тыдня Пінгвінам дзеці сталі ўдзельнікамі гульняў-эксперыментаў: “Што цяжэй: вата або бульба?”, “Бульба цвёрдая ці мяккая?”, “Калі бульба бывае мяккая?”, “Ці ёсць у бульбы кашуля?”, разглядалі зрэз бульбы пад лупай.

Добрай традыцыяй стаў удзел выхаванцаў у афармленні міні-лабараторыі. Так, пасля гульняў-эксперыментаў хлопчыкі і дзяўчынкі, выкарыстоўваючы штампы – зрэзы бульбы, выканалі калектыўную працу “Мы бульбу вывучалі і пінгвінаў малявалі” і размясцілі ў структурным цэнтры сваёй групы. Маляванне штампамі з бульбы выклікала вялікую цікавасць у выхаванцаў, а галоўнае – яны выступілі ў ролі даследчыкаў, першаадкрывальнікаў, навукоўцаў.

Лілія ЛІТАВАР,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий