Зборная валейбольная каманда юнакоў Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна заняла першае месца сярод школ Іўеўскага раёна.
Трэнер каманды – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Дзяніс Ігнатовіч – чалавек адказны і адданы сваёй працы. Таму і не здзіўляе тое, што гульцы вельмі добра падрыхтаваны фізічна і маральна. Ва ўстанове адукацыі створаны спрыяльныя ўмовы для трэніровак, каманда забяспечана спартыўным інвентаром. Трэніроўкі праводзяцца амаль штодзень. Кожны з хлопцаў напярэдадні гульні быў настроены толькі на перамогу. У выніку на фінальным этапе яны не ўступілі ніводнай камандзе-саперніцы.
Трэба адзначыць, што каманда нашай школы па валейболе кожны год удзельнічае ў такіх спаборніцтвах. Аднак запаветную перамогу атрымалі ўпершыню. У хуткім часе юнакоў чакаюць выпрабаванні на абласным узроўні, дзе ім прадставіцца магчымасць сыграць з мацнейшымі камандамі Гродзенскай вобласці. Жадаем нашым хлопцам і трэнеру перамогі.
Аксана РЭВІНСКАЯ,
намеснік дрэктара па вучэбнай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна