У Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна ў рамках адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Дзеці вучыліся правільна абыходзіцца з электрапрыборамі, пры дапамозе дыдактычных гульняў “Знайдзі небяспечныя прадметы”, “Кубікі бяспекі” засвоілі правілы выкарыстання некаторых прадметаў хатняга абіходу (лекі, разеткі, шкляны посуд, калючыя і рэжучыя падметы), а на прагулцы па дарозе дзеці ўсвядомілі, што такое праезная частка і дзе павінны рухацца пешаходы.
Падчас акцыі не засталіся ў баку і бацькі выхаванцаў: папка-перасоўка “Бяспечнае дзяцінства” і розныя памяткі папоўнілі ўзровень іх ведаў па пытаннях бяспекі.
Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў выхаванцаў правіл бяспечных паводзін, станоўча паспрыяюць захаванню іх жыцця і здароўя.
Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна