Вучні 4-га класа Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў шосты школьны дзень 6 сакавіка правялі для сваіх мам святочнае віншавальнае шоу “А сакавік – гэта песня, а сакавік – гэта казка!”.
Дзеці з пачуццём глыбокай любові і павагі чыталі вершы, танцавалі, ігралі эцюды на музычных інструментах, а затым прынялі ўдзел у конкурснай праграме разам з мамамі.
Для дзвюх каманд былі падрыхтаваны цікавыя конкурсы. З дапамогай мам у конкурсе “Гаспадынька” дзяўчынкі папрактыкаваліся ў фігурнай нарэзцы садавіны, у конкурсе “Дызайнер” спраектавалі макіяж для дзяўчыны-бландзінкі і дзяўчыны-брунеткі. Самым жа цікавым для юных модніц быў конкурс “Мадэльер”, у якім з пэўнага набору адзення і аксесуараў трэба было падрыхтаваць “мадэль“ для выхаду на подыум.
Мамы вучняў дзяліліся сваім вопытам. Напрыклад, шматдзетная мама Іна Гесць выканала для ўсіх песню “Мама” і расказала пра сваё хобі – вырабы з прыроднага і непрыдатнага матэрыялу.
Скончылася сустрэча салодкім чаяваннем.
Тамара КУДЖМА,
настаўнік пачатковых класаў
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна