У межах Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” у Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна быў праведзены тэматычны дзень, прысвечаны Дню Канстытуцыі.
У гэты дзень у чарговы раз нашу дашкольную ўстанову наведала загадчык Харосіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Філіпчык, якая пазнаёміла дзяцей з цікавай кнігай “Канвенцыя аб правах дзіцяці”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры аб нашай краіне, з сімваламі незалежнай дзяржавы.
Для бацькоў выхавальнікі размясцілі інфармацыйныя матэрыялы аб прававым выхаванні ў выглядзе папкі-перасоўкі.
А нашы выхаванцы Маргарыта Гушчынская і Ганна Лейка сумесна з бацькамі расказалі аб сваіх правах ў малюнках.
Таццяна ОРСІЧ,
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна