“Сонечны” тыдзень

- 16:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

21 сакавіка ў свеце праводзіцца Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна. На базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Зэльвы напярэдадні гэтага дня прайшоў тыдзень інфармавання з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да міру “сонечных” дзяцей, якія жывуць побач.

Інфармацыйная кампанія была накіравана на распаўсюджванне інфармацыi пра вядомых людзей з сіндромам Дауна, пра спосабы зносін з такімі людзьмі, пра прычыны з’яўлення сіндрому, прызнанне праблемы ва ўсім свеце.

Для выхаванцаў і навучэнцаў, сярод якіх ёсць дзеці з такім сіндромам, было арганізавана конкурсна-гульнявое мерапрыемства з займальным сюжэтам. Дзецi разам з педагогамі падарожнічалі па рознакаляровай палянцы ў пошуках чароўнага куфэрка. На шляху да запаветнай мэты яны пераадольвалі мноства перашкод. “Сонечнае” мерапрыемства падарыла ўсім удзельнікам шмат пазітыўных эмоцый і добры настрой. Да таго ж кожнае дзіця атрымала ў падарунак маленькае сонейка (жоўты шарык) як сімвал гэтага дня.

Не забыліся нашы выхаванцы і пра сваіх сяброў – наведвальнікаў аддзялення для маладых інвалідаў. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і дзяцей была падрыхтавана паштоўка – “сонечнае прывітанне” з пажаданнямі добрага настрою.

Ганна ЛАМЕКА,
сацыяльны педагог
Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий