Беражы сябе, беражы свае грошы

- 18:49МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Менавіта так гучыць слоган Міжнароднага тыдня фінансавай дасведчанасці 2021 года. Не засталася ўбаку гэтая падзея і для навучэнцаў 11-га класа сярэдняй школы № 1 Чавус.

У рамках тыдня для адзінаццацікласнікаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Фінансы і іх роля ў жыцці грамадства”. Гэтая тэма важная для дзяцей усіх узростаў, але для выпускнікоў школы, якія ідуць у дарослае жыццё, яна асабліва актуальная..

На інфармацыйную гадзіну быў запрошаны кампетэнтны госць – спецыяліст Белаграпрамбанка Аляўціна Базуценка.

Класны кіраўнік пачала мерапрыемства словамі Роберта Кіясакі: “Калі хочаш быць багатым, трэба быць фінансава дасведчаным”. Класны кіраўнік адзначыла, што чалавек, які ўпэўнены ў сваёй будучыні, адчувае сябе значна лепш. І таму хлопцам і дзяўчатам неабходна быць у курсе таго, як правільна карыстацца сродкамі, якія яны будуць зарабляць у дарослым самастойным жыцці. Дасведчанае стаўленне да ўласных грошай і вопыт карыстання фінансавымі прадуктамі ў раннім узросце адкрывае добрыя магчымасці і спрыяе фінансаваму дабрабыту.

Далей для навучэнцаў быў невялікі экскурс у гісторыю грошай. А.Базуценка пазнаёміла выпускнікоў з інфармацыйнымі і прэзентацыйнымі матэрыяламі, распрацаванымі Нацыянальным банкам.

Таксама госць інфармацыйнай гадзіны распавяла пра перадавыя лічбавыя тэхналогіі, якія ўпэўнена ўваходзяць у наша жыццё і робяць яго больш камфортным. Падрабязна спынілася на дыстанцыйным банкаўскім абслугоўванні, біяметрыі ў сферы фінансаў, сучасных плацёжных гаджэтах, аплаце з дапамогай QR-кода і г.д.

На ўсе пытанні старшакласнікі змаглі атрымаць кампетэнтныя адказы. Развітваючыся з падлеткамі, спецыяліст Белаграпрамбанка пажадала ім берагчы сябе і берагчы свае грошы.

 

Ірына ШУНДАЛАВА,
класны кіраўнік 11-га класа
сярэдняй школы № 1 Чавус

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий