Экскурсія ў Мірскі замак

- 15:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На вясенніх канікулах вучні – пачаткоўцы Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі адну з славутасцей Беларусі: сярэднявечны Мірскі замак.

Падчас экскурсіі дзеці агледзелі замак звонку, прагуляліся па ўнутраным дворыку, адчуўшы сябе жыхарамі Сярэднявечча. Таксама мы падняліся па вузкай лесвіцы на адну з абарончых вежаў, прайшліся па галерэях, якія злучаюць вежы паміж сабой. З велізарнай цікавасцю паслухалі легенды пра незлічоныя скарбы, якія знаходзяцца дзесьці ў патаемных падземных тунэлях. Зазірнулі ў фамільную капліцу – пахавальню апошніх уладальнікаў замка Святаполк-Мірскіх.

У адной з залаў вежы-музея дзеці ўбачылі рыцарскія даспехі. Абаронцы Мірскага замка насілі такое “адзенне” і праводзілі рыцарскія паядынкі. Вядома, нашы вучні не ўпусцілі магчымасці сфатаграфавацца на гэтым фоне.

Таксама мы пабывалі ў вінным склепе, убачылі старадаўнюю мэблю ХІХ стагоддзя, банкетную і бальную залы, якія ўражваюць сваёй прыгажосцю.

Усім было вельмі цікава, і кожны адкрыў для сябе нешта новае і незнаёмае. Мірскі замак сёння з’яўляецца турыстычным брэндам Беларусі, і мы вельмі рады, што пабывалі тут.

 

Святлана ЮРГЕЛЬ,
класны кіраўнік 3-га класа
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий