Школьны лагер. Станцыя “Развітальная”

- 15:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Апошні дзень у вясновым аздараўленчым лагеры сярэдняй школы № 1 Смаргоні “Школьны экспрэс” – гэта не падстава для суму. Вясновая змена ў лагеры падарыла не толькі вясёлыя дні, радасныя моманты, цікавыя забавы, але і новых сяброў, прыемныя сустрэчы і цёплыя адносіны.

Пачаўся дзень, як звычайна, з клопату пра здароўе. Інфармацыйная хвілінка “Выправа – аснова здароўя” навучыла дзяцей разумець важнасць здаровага ладу жыцця.

Кожны дзень для дзяцей арганізоўваліся экскурсіі. Навучэнцы наведалі пажарны аварыйна-выратавальны пост № 11 Смаргоні. Дзецям паказалі пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, падрабязна расказалі пра абсталяванне пажарнай тэхнікі, дазволілі пасядзець у пажарнай машыне і, самае галоўнае, распавялі пра правілы паводзін пры надзвычайнай сітуацыі.

Важнай часткай знаходжання ў лагеры з’яўляецца спорт. Ні адзін дзень не абыходзіўся без спартыўных спаборніцтваў. Вось і сёння для выхаванцаў правялі спартыўныя старты “Спаборніцтва здаравячкоў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся, каб паспаборнічаць у сіле і спрыце, хуткасці і вынослівасці. Але не гэта было галоўным у спартыўнай сустрэчы. Больш важна было бліжэй пазнаёміцца і мацней пасябраваць адно з адным. Галоўнае, каб усе адчулі атмасферу свята, зычлівасці, узаемнай павагі і разумення. Гэтая сустрэча стала па-сапраўднаму таварыскай.

Псіхалагічны занятак “Мой лепшы дзень у лагеры” дапамог дзецям выказаць свае ўражанні. Падчас канцэртнай праграмы “Віват, таленты!” прайшло ўрачыстае закрыццё змены і ўзнагароджанне самых актыўных, творчых і спартыўных – ніхто не застаўся без падарунка!

Скончыўся дзень рэфлексіяй “А напрыканцы я скажу…”, падчас якой дзеці выказалі падзяку педагогам за вясёлыя дзянькі.

 

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий