Тэрыторыя актыўнага адпачынку

- 16:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На вясновых канікулах гасцінна сустракаў хлопчыкаў і дзяўчынак аздараўленчы лагер “Вяснушкі” на базе Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна.

З самай раніцы школьныя калідоры напаўняліся дзіцячым смехам і вясёлым гоманам. Традыцыйная арганізацыйная лінейка, зарадка, сняданак – і пачынаўся насычаны лагерны дзень.

Першы дзень знаходжання ў лагеры прайшоў пад дэвізам “Пазнаёмімся бліжэй”. У гэты дзень выхаванцы ўспомнілі правілы паводзін у лагеры, практычна адпрацавалі план эвакуацыі ў выпадку пажару, аформілі атрадныя куткі, развучвалі дэвіз, рачоўкі, а таксама сталі ўдзельнікамі псіхалагічнага трэнінгу “Незнаёмыя знаёмцы”. Падчас трэнінгу кожны ўдзельнік змог убачыць сябе і сваіх сяброў па-іншаму, меў магчымасць расказаць крыху больш пра сябе, свае захапленні, жаданні, мары.

Усім вядома, што кнігі – нашы лепшыя сябры. Але ці так гэта на самай справе? Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны другі дзень з жыцця лагера. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні “Па старонках ліюбімых кніг”, падчас якой даведаліся шмат новага і раней невядомага, змаглі пазнаваць свет літаратурных герояў з розных ракурсаў. Ярка і запамінальна прайшоў таксама літаратурны батл “Чытаю! Рэкамендую!”, на якім выхаванцы шчыра, з душой прэзентавалі кнігі, якія яны прынеслі ў гэты дзень з дому.

Трэці дзень жыцця лагера быў прысвечаны творчасці. Асноўным яго мерапрыемствам стаў квест “Творчая ліхарадка”. Выхаванцы лагера праявілі крэатыўнасць, праходзячы па станцыях і выконваючы заданні. Дзеці спявалі, спаборнічалі ў спрыце, адгадвалі загадкі, з задавальненнем удзельнічалі ў тэатры-экспромце, рабілі вырабы сваімі рукамі з падручнага матэрыялу – пластыкавых бутэлек, сурвэтак, каляровай паперы, бісеру і г. д. У канцы дня з дзіцячых работ была аформлена выстава. Выхаванцы наведалі таксама раённы дом рамёстваў, дзе ўбачылі выдатныя работы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Такім чынам, чарговы дзень у лагеры яшчэ раз пацвердзіў думку, што ў жыцці заўсёды ёсць месца творчасці, асабліва ў жыцці дзяцей.

Чацвёрты дзень – дзень усязнаек. Зарадка і хвілінка здароўя падарылі выхаванцам зарад бадзёрасці на цэлы дзень. Свой розум і фізічную падрыхтоўку дзеці змаглі паказаць падчас інтэлектуальнай гульні “Разумнікі і разумніцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на розныя цікавыя пытанні, а таксама ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, каб паказаць сваю сілу, спрыт і кемлівасць.

Дзень здароўя ў аздараўленчым лагеры пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі “Чыстыя рукі”. Дзеці ўспомнілі правілы мыцця рук як важную меру прафілактыкі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Таксама выхаванцы прынялі ўдзел у віктарыне “У гасцях у доктара Айбаліта”, падчас якой прыгадалі пра тое, што здароўе – гэта дар, які трэба берагчы, каб заўсёды быць вясёлымі і моцнымі. Станоўча ўплывае на здароўе і добры настрой. Зараджаліся пазітывам дзеці на забаўляльным мерапрыемстве “Музычная мазаіка”.

Апошні дзень у лагеры быў і вясёлы, і адначасова сумны. Вясёлы ад таго, што былі падведзены вынікі працы лагера, якія парадавалі не толькі дзяцей, але і выхавальнікаў. Сумны таму, што шэсць дзён праляцелі хутка і незаўважна, а выхаванцам хацелася працягнуць свой незабыўны адпачынак.

Дні, праведзеныя ў лагеры, даставілі дзецям шмат радасных хвілін і запомняцца надоўга.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Вяснушкі”
Залескага яслей-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий