Спаборнічалі настаўнікі, вучні і бацькі

- 18:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

10 красавіка “здаровая субота” сабрала ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 1 Смаргоні тры выдатныя каманды: каманду настаўнікаў, каманду бацькоў і каманду вучняў.

Спартсмены спаборнічалі ў рухомых эстафетах, баскетболе і валейболе. Кожная з каманд выкладвалася на сто працэнтаў: настаўнікі павінны былі падтрымаць аўтарытэт у вачах вучняў, бацькі – быць прыкладам сваім дзецям, ну а хлопцы і дзяўчаты – паказаць дарослым, што яны самыя спрытныя, моцныя і спартыўныя. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам, бо яны падарылі ўсім зарад бадзёрасці і добры настрой!

Па выніках сустрэчы месцы размеркаваліся наступным чынам: каманда настаўнікаў заняла 1-е месца, каманда навучэнцаў – 2-е месца, 3-е месца – у каманды бацькоў. Як бы ні размеркаваліся месцы, усё роўна перамагло сяброўства!

 

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий