18 мая ўвесь свет адзначае Дзень музеяў. Гэта падзея заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да захавання культурнай спадчыны.
Сёння музеі становяцца больш даступнымі, выходзяць у віртуальную прастору. Такім чынам, седзячы дома можна апынуцца ў музеі любой краіны, города, праслухаць цікавыя экскурсіі і пазнаёміцца з каштоўнымі гістарычнымі артэфактамі даўніны. Музей гісторыі Шчучыншчыны Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі – не выключэнне. У рамках работы музея быў запушчаны праект Museum-online.
Праект прапануе не толькі пазнаёміцца з найбольш каштоўнымі гістарычнымі экспанатамі на сайце, але і наведаць віртуальныя экскурсіі, выставы. Так, у красавіку-маі працуе анлайн-выстава, прысвечаная выхадцам з Шчучыншчыны, мастакам, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілеі, – Казіміру Альхімовічу (180 гадоў) і Пінхусу Крэменю (130 гадоў). Падчас віртуальнага тура госці змогуць пазнаёміцца з біяграфіяй і найбольш значнымі творамі мастакоў.
Якая сувязь паміж Шчучынам і Францыяй? На гэтае пытанне кожны жадаючы знойдзе адказ на анлайн-інфапанараме «Шчучын.
На скрыжаванні: Беларусь-Францыя» на сайце музея.На платформе izi.TRAVEL можна здзейсніць анлайн-падарожжа па музеі, праслухаць аўдыягіда на рускай і англійскай мовах, праглядзець фотаздымкі музейных экспазіцый.
Для аматараў інтэлектуальных галаваломак і рэбусаў Савет музея распрацаваў квэст-віктарыну «Легенды Шчучына» і квэст-гульню «Маршрут Вялікай Перамогі», прысвечаную 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Цікаўцеся і шануйце гісторыю роднага краю! Наведвайце музеі!
Таццяна ТРАХІМЧЫК,
кіраўнік музея