17 красавіка вучні Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна далучыліся да рэспубліканскага суботніку.
Прыйшла вясна. Гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара навядзення парадку і чысціні на зямлі, добраўпарадкавання тэрыторыі.
Вучнямі школы была праведзена вялікая праца: прыбрана тэрыторыя мясцовага парку ад бытавога смецця, лістоты, сухой травы, наведзены парадак на спартыўнай пляцоўцы і каля школы, ачышчаны газоны і клумбы ад лістоты, прыведзены ў парадак дарожкі на прылеглай тэрыторыі.
Суботнік прайшоў вельмі натхнёна і актыўна, усе былі поўныя запалу і жадання працаваць. Хто, калі не мы павінны падтрымліваць чысціню і парадак на сваей радзіме.
Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна