Сусветны Дзень Зямлі ў дзіцячым садзе Смаргоні

- 15:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

22 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень Зямлі, які накіраваны на абарону нашай планеты. Не засталіся ў баку і прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве выхаванцы старшай групы № 5 ясляў-сада № 10 Смаргоні. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі і правялі мерапрыемствы, якія спрыялі фарміраванню ўмення правільнага ўзаемадзеяння са светам прыроды, выхаванню адказнасці за стан планеты.

На тэматычным занятку, у ходзе гутарак “Зямля – наш агульны дом. Беражыце Зямлю!”, “Жывёлы, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі”, “Як мы можам ахоўваць і берагчы нашу зямлю”, віктарыны “Жывёлы і расліны Беларусі” дзеці актывізавалі свае ўяўленні пра Зямлю, як агульны дом для людзей і ўсяго жывога, змаглі адказаць на пытанне, чаму гіне ўсё жывое, і як людзі могуць зберагчы прыгажосць Зямлі і яе багацце, прыйшлі да разумення таго, што планету трэба берагчы, любіць прыроду.

Пры разглядзе ілюстрацый, геаграфічных карт дзеці яшчэ раз пераканаліся ў тым, што наша планета вельмі прыгожая, вялікая, у яе багаты раслінны і жывёльны свет. З задавальненнем малыя паслухалі экалагічную казку “Куды знік галасок у салаўя”, разгледзелі кнігу скаргаў прыроды, распавялі, на што скардзіцца рамонак.

На прагулцы дзеці прайшлі па станцыях экалагічнай сцежкі, разгледзелі першацветы на ўчастку, кветкі на клумбах, кусты і дрэвы, якія растуць на тэрыторыі дашкольнай установы, зайшлі на станцыю “Птушыная сталовая”. А яшчэ нашы выхаванцы выратавалі пчолку, якая апынулася ў зямлі. Аднеслі яе на траўку. Пасля падарожжа па станцыях экалагічнай сцежкі дзеці змаглі адказаць на пытанне, як яны могуць дапамагчы і дапамагаюць нашай планеце на працягу года.

У завяршэнні дня дашкаляты малявалі сваю квітнеючую, прыгожую, чыстую планету, а малюнкі потым падарылі бацькам.

Дзень Зямлі прайшоў цікава, займальна і пазнавальна. Ён дапамог нашым выхаванцам атрымаць новыя ўяўленні і набыць разуменне беражлівых адносін да навакольнага свету.

 

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий