Семінар-практыкум на базе дзіцячага сада

- 2:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На базе Лунненскага дзіцячага сада Мастоўскага раёна прайшоў раённы семінар-практыкум намеснікаў кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме “Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на аснове культурна-гістарычных і духоўна-маральных каштоўнасцей роднага краю”.

Выхаваць любоў да Радзімы, павагу да сімвалаў сваёй краіны, навучыць берагчы спадчыну беларускага народа, вырасціць дастойнага грамадзяніна сваёй краіны – адзін з прыярытэтных напрамкаў дашкольнай адукацыі. 

Семінар пачаўся з творчага прывітання “Квітней, мая Беларусь!” у выкананні выхаванцаў дзіцячага сада. У ходзе семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з метадычнай выставай, наведалі занятак “Сям’я і Радзіма – адзіныя” па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” для дзяцей старшай групы, які правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі С.Я. Мазырка.  

Вопытам выхавання патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў праз праектна-пошукавую дзейнасць падзялілася А.А.Лунеўская.

Віртуальная экскурсія па культурна-гістарычных мясцінах малой радзімы, арганізаваная намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Ю.А.Кароль, пазнаёміла калег з падзеямі мястэчка Лунна, з часам яго ўзнікнення, з гістарычнымі помнікамі і знакамітымі людзьмі, якія пражывалі і наведвалі гэта мястэчка.

На семінары таксама быў прадстаўлены вопыт работы ўстаноў дашкольнай адукацыі раёна: дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Мастоў і ясляў-сада № 3 Мастоў.

У завяршэнні семінара Н.М.Багданец расказала, як далучае выхаванцаў да роднай мовы праз мастацкае слова, і прапанавала ўдзельнікам пастанову тэатра батлейка беларускай народнай казкі “Зайкава хатка” у выкананні педагогаў Лунненскага дзіцячага сада.

Метадыст Мастоўскага раённага метадычнага кабінета І.І.Чарніцкая, якая курыруе пытанні дашкольнай адукацыі, падвяла вынікі работы семінара-практыкума і падкрэсліла, што сённяшнія выхаванцы – гэта будучае нашай краіны, тое, што мы закладзем у іх сёння, будзе нашым заўтра.

 

Алена КАЛЕЦІНСКАЯ,
загадчык Лунненскага дзіцячага сада
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий