Беларусь, табой ганаруся!  

- 12:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна актыўна і вынікова прымаюць удзел ва ўсіх раённых конкурсах у рамках мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні “#Люблю Беларусь”.

Так, у сакавіку адбыўся раённы конкурс фотапаштовак “За любімую Беларусь”. У першай намінацыі “Фотапаштоўка ў школе” неабходна было зрабіць фота ў школе з выкарыстаннем атрыбутаў школьніка ў каляровай гаме нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У другой намінацыі “Фотапаштоўка на тэрыторыі ўстановы” трэба было прыдумаць фота, якое адлюстроўвае накірунак дзейнасці ўстановы.

У першай намінацыі навучэнка 3-га класа Яна Каспарэвіч заняла 1-е месца, выдатна падабраўшы вучнёўскія прыналежнасці зялёнага і чырвонага колераў. Асабліва эфектна глядзеліся вееры літар для першага класа, складзеныя так, каб атрымалася фраза “Люблю Беларусь”. У другой намінацыі дзяўчынкі 3–5-х класаў занялі 3-е месца, прадэманстраваўшы жаданне займацца спортам і весці здаровы лад жыцця. Бо фарміраванне культуры вядзення здаровага ладу жыцця з’яўляецца вядучым напрамкам нашай установы.

У красавіку праходзіў раённы конкурс інтэрнэт-плакатаў “Чалавечы патэнцыял Беларусі” у дзвюх намінацыях: “Тое, што нас аб’ядноўвае”, “Нам, маладым, не абыякава!”. Мэта конкурсу – сабраць серыю плакатаў, якія матывуюць на актыўную жыццёвую пазіцыю, творчае стаўленне да сацыяльнай практыкі, на грамадзянскую самаарганізацыю.

Навучэнцы нашай школы ў абедзвюх намінацыях занялі трэція месцы. У намінацыі “Тое, што нас аб’ядноўвае” вучні і настаўнікі прадэманстравалі на фота сацыяльную згуртаванасць, падпісаўшы плакат слоганам “Нас аб’ядноўвае жаданне вучыць і вучыцца ў нашай краіне”. У намінацыі “Нам, маладым, не абыякава!” навучэнка 9-га класа Аліна Вільчэўская раскрыла сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю праз дзевяць складнікаў: “Я і Я”, “Я і Сям’я”, “Я і Школа”, “Я і Соцыум”, “Я і БРСМ”, “Я і Мастацтва”, “Я і Малая Радзіма”, “Я і Бацькаўшчына”, “Я і Планета Зямля”.

Акрамя гэтага, у раённым аглядзе-конкурсе рэкламы на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі, у раённым конкурсе фота- і відэарэпартажаў “Ганаруся месцам, дзе я нарадзіўся!” – таксама прызавыя месцы.

Гэтыя і іншыя перамогі ў конкурсах, а таксама ўдзел у мерапрыемствах па рэалізацыі раённага плана па грамадзянска-патрыятычным выхаванні “#Люблю Беларусь” дадаюць упэўненасці нашым дзецям у сваіх сілах, актывізуюць творчы і інтэлектуальны патэнцыял падрастаючага пакалення. Навучэнцы ганарацца сваёй краінай.

 

Алена МІКША,
дырэктар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий